СВЯТЛО КАЛЯДНАЙ ЗОРКІ

З 11 па 16 студзеня ў чарговы раз у нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі Бурко А.С., Жылко Л.В., Гуткоўская Ю.Ф. падрыхтавалі мерапрыемствы, у якіх з задавальненнем удзельнічалі вучні і іх бацькі.

Нашы продкі лічылі, што ў Калядны тыдзень нябёсы раскрываюцца і спрыяюць чалавеку ва ўсіх яго пачынаннях. Менавіта таму для правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў нашай роднай школе быў абраны гэты час, каб значна, гучна і весела адсвяткаваць Калядкі.

Каляды – свята агульнае, калектыўнае, таму і была задзейнічана вялікая колькасць вучняў і настаўнікаў школы. На працягу Тыдня па школьным радыё гучалі народныя калядныя песні, выпускі радыёгазеты, якая расказвала пра Калядкі – свята, якое дайшло да нас з сівой даўніны і ладзілася ў гонар зімовага сонцавароту.

Каляды – гэта беларускі зімовы карнавал! З захапленнем уключыліся вучні нашай школы ў гэтыя народныя забавы. Калядоўшчыкі шумна і весела віншавалі вучняў і іх бацькоў, а таксама настаўнікаў школы з Раством, зычылі задароўя і багацця. Прыйшлі госці з Казой і Мядзведзем, традыцыйнымі героямі Калядак, якія добра павесялілі дзяцей танцамі. 3 4 2 1

Тыдзень роднай мовы завяршыўся сапраўднымі Каляднымі вячоркамі, якія падрыхтавалі вучні старэйшых класаў і настаўніца Бурко Антаніна Сяргееўна. У святочна ўпрыгожанай зале дзяцей сустракалі гаспадар з гаспадыняй. Стол, засланы саматканым абрусам, быў устаўлены мноствам розных страў. Утульнасці і таямнічасці надавала запаленая свечка, каб багацце памнажалася і хваробы ў хаце не было6 5 7

Таксама ў рамках Тыдня для вучняў нашай школы былі праведзены акцыя «Калядны каляндар», мэта якой – даць веды вучням пра народныя прыкметы, звязаныя з Калядамі. Праверыць набытыя веды вучні маглі, прыняўшы ўдзел у конкурсе «Вясёлыя перапынкі» 12 11 10 9 8

Для 5-ых класаў настаўніца Жылко Ліна Васільеўна  правяла цікаваую віктарыну «І жартам, і ўсур’ёз», а для пачатковай школы настаўніца Мурашка Марына Віктараўна правяла конкурсна-гульнявую праграму «Калядныя забавы». 16-га студзеня ўсе жадаючыя маглі прыйсці паглядзець тэатральную дзею «Цар Ірад», якую паказалі вучаніцы 6 «А» класа. 15 14 13

Вынікі Тыдня беларускай мовы і літаратуры падвяла Гуткоўская Юлія Фамінічна.

У рамках Тыдня прайшла і традыцыйная акцыя «Гавары са мной па-беларуску», накіраваная на тое, каб зберагчы наша галоўнае багацце – родную мову, якая засталася нам у спадчыну ад нашых дзядоў і прадзедаў. Эмблемай акцыі была абрана Калядная зорка, якая сімвалізуе віфлеемскую, пад каторай нарадзіўся Хрыстос.16

Праз гульню і інтэрактыўныя формы мы знаёміліся з абрадамі і ўзгадвалі традыцыі нашай мінуўшчыны.

Хочацца падзякаваць настаўнікам і вучням школы, якія сваімі выступленнямі, творчымі знаходкамі надалі святу асаблівы настрой, эмацыйны ўздым. Мы віншуем калектыў школы, вучняў і іх бацькоў з навагоднімі святамі і Калядамі, пажадаць здароўя, сямейнага дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.