У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: «Калi ласка!..» Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною.

📚📖У чацвер вучні прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня роднай мовы ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Вучоны пазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму», наведалі Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Сустрэча з акадэмічнымі вучонымі, даследчыкамі, вучнямі 140 школы г. Мінска і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пакінулі незабыўнае ўражанне. Нашы вучні прынялі непасрэдны ўдзел у творчай сустрэчы.

📖🇧🇾Сам Дзень роднай мовы, 21 лютага, які адзначаецца ў краіне з 2009 года, у школе пачаўся песнямі і танцамі, у якім прымалі ўдзел і вучні, і настаўнікі. На працягу дня творчая група вучняў знаёміла дзяцей з інфармацыяй пра Дзень роднай мовы, выказвала словы пашаны і любові да ўсяго беларускага. Фінальны дзень прайшоў цудоўна!