Паспяхова праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Вучні знаёмяцца з новымі цікавымі фактамі, спяваюць, танцуюць, гуляюць, разгадваюць рэбусы.
За некалькі дзён школьнікі наведалі Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, пазнаёміліся з падрабязнасцямі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны ў дакументальным фільме «Першадрук». Цікавасць выклікалі віктарына «Любім Беларусь», гульня «Ад прадзедаў спакон вякоў», дыктоўка «Такая цудоўная родная мова», перапынкі «Танцуй са мной пад беларускае», «Колькі слоў на роднай мове».




















