З розных бакоў часта чуеш скаргі, што дзеці мала чытаюць. Што ж, прагрэс, з гэтым нічога не паробіш. Электронныя кнігі, аўдыячытанне… Да нашай звыклай кнігі з папяровымі старонкамі складаней выклікаць цікавасць. Аднак трэба пераконваць дзяцей, што саму атмасферу бібліятэкі, гэты ні з чым не параўнальны пах кніг нічога не заменіць. Бібліятэка – цудоўнае месца, дзе сама душа можа адагрэцца. Бо «сапраўды, бібліятэкі – для нашых думак як аптэкі».

Безумоўна, я, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, праводжу розную работу па прывіцці дзяцям любові да кніг. Адна з такіх форм работы – удзел у конкурсах, якія праводзіць Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна. У гэтым годзе я прапанавала вучням 7 «В» класа даслаць работу на конкурс «Селфи-акция «Читай и фотографируй». Мэта конкурса – папулярызацыя чытання кніг сярод жыхароў горада. Дзеці з радасцю згадзіліся паўдзельнічаць, усе разам мы распрацавалі ідэю фотаздымка і далі яму назву «Моладзь выбірае кнігу!». Сапраўды, у Год моладзі ў нашым класе была пастаўлена і такая задача – больш наведваць бібліятэкі, больш чытаць для пашырэння свайго кругагляду.

І вось прыемны момант – наша работы заняла першае месца! 15 верасня, у Дзень бібліятэк, у будынку Цэнтральнай Жодзінскай гарадской бібліятэкі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім і ўзнагароджвалі пераможцаў.

Прыемна ўразіла ўбранне памяшкання другога паверха бібліятэкі. Цікавае ўпрыгожанне залы, арыгінальныя выставы, утульны «бібліятэчны» міні-бар, па-святочнаму прыгожыя і, як звычайна, ветлівыя супрацоўнікі бібліятэкі – усё гэта надавала святу ўрачыстасць, незвычайнасць і ў той жа час… натуральнасць, дамашнюю атмасферу. Сустракала запрошаных гасцей выстава «Книжные деликатесы», дзе былі прадстаўлены 110(!) самых цікавых кніг з 1905 года і да нашага часу. Былі прадстаўлены творы А.Грына, А.Твардоўскага, А.Пушкіна, К.Сіманава… Цікава, што кнігай 2015 года стаў раман М.Петрасяна «Дом, у каторым…». Былі арганізаваны выстава «Легенды о цветах», «Угадай писателя по силуэту», «Своими руками». Па зале мы хадзілі з кубкамі духмянай кавы і гарбаты, дамашняга кампоту і кісялю, якімі нас частавалі гасцінныя супрацоўнікі бібліятэкі ў арыгінальным «бібліятэчным» міні-бары. Былі развешаны вялікія фотаздымкі ўдзельнікаў конкурсу «Селфи-акция», а таксама прадстаўлены здымкі маладых супрацоўнікаў бібліятэкі. Адным словам, было на што глядзець. Ну, а ў канцы мерапрыемства – самая прыемная частка. Узнагароды атрымалі не толькі ўдзельнікі сэлфі-конкурсу, але і самыя актыўныя чытачы ўсіх залаў бібліятэкі.

Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў нам здабыць перамогу: вучням 7 «В» класа і бібліятэкарам нашай школьнай бібліятэкі – Людміле Міхайлаўне і Таццяне Уладзіміраўне!

Паважаныя чытачы і супрацоўнікі біліятэк, вучні і настаўнікі, а асабліва – бібліятэкары школы Людміла Міхайлаўна і Таццяна Уладзіміраўна! Калектыў 7 «В» класа віншуе вас усіх са святам Бібліятэк!

Отмечаем праздник, искренний и чистый,

И его мы будем помнить век!

Всех, кто бережет и любит книги,

С Днем библиотек!

Пусть же книга будет кладезем по жизни!

Всем, кто хоть когда-то обращался к вам,

Говорим «спасибо» мы от сердца,

За любовь и эту помощь нам!

P.S. У якасці прыза я атрымала фотарамку. Думаю, зразумела, які здымак я ўстаўлю ў яе

1
2
 
3
 
4
 
5
 
6
 
7
 
8
 
10

11