Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе эсэ “Жывая памяць ўдзячных пакаленняў”, прысвечаным Вялікай Перамозе. Іх работы ўвайшлі ў самы вялікі збор дзіцячых работ пра Вялікую Айчынную вайну, які будзе дасланы ў многія бібліятэкі краіны. У сваіх работах вучні расказвалі пра гісторыю сваёй сям’і, пра свае адносіны да такой страшнай бяды, як вайна.
Дзеці атрымалі заслужаныя дыпломы.