«Матчына мова» — так шаноўна і ласкава называем мы сваю родную мову. Да Міжнароднага дня роднай мовы у бібліятэцы прайшла гутарка — знаёмства «Дзень роднай мовы».
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову
свайго народа, умець дасканала валодаць ёю.
Я. Колас.
Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах, у словах падтрымкі і ў словах удзячнасці. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у сямейных размовах і ў сэрцах.
У гэты дзень вучні даведаліся шмат цікавых звестак з гісторыі роднай мовы: Чаму мова – «Матчына»?, «Адкуль прыйшло наша слова»?…
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Віктар Швед.


