24 студзеня 2024 года вучаніца 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Жодзіна” Паплёўка Кацярына прыняла ўдзел у рэспубліканскай канферэнцыі НАН Беларусі “Першы крок у навуку”. Вучаніца выступіла ў секцыі “Гісторыя і культура” з дакладам “Сцежкі дзяцінства: асаблівасці выхавання і навучання на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19 — сярэдзіне 20 стагоддзяў” (кіраўнік Толсцік Святлана Міхайлаўна). У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вучняў і настаўнікаў пазнаёмілі з апошнімі распрацоўкамі, прачыталі лекцыі, расказалі пра цікавую працу вучонага.
Павіншуем юную даследчыцу з першымі поспехамі!