Не, я не супраць розных ішых моў,
Але мне роднай смак заўседы мілы.
І я – падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.

Н.Гальпяровіч

З 30 верасня па 11 кастрычніка ў сярэдняй школе № 8 г. Жодзіна пад лозунгам “Асалода чытання”(менавіта так называецца школьны адукацыйны праект, над якім працуе ў гэтым годзе калектыў установы) прайшла Дэкада беларускай мовы і літаратуры. Нездарма прадметныя дэкады пачаліся з беларускай мовы — культурнай спадчыны нашага народа.

Адкрыццё дэкады адбылося ва ўрачыстай атмасферы ў актавай зале школы. На працягу дзесяці дзён у фае школы і на кожным паверсе гучалі вершы і песні на роднай мове, дэманстраваліся прэзентацыі, відэаролікі пра родную Беларусь.

Кожны дзень меў сваю назву: “Гучы, беларускае слова”, “Дзень мудрасці”, “Дзень казкі”, “Дзень загадак”, “Дзень культуры”, “Дзень музеяў”, “Дзень аўтара”, “Дзень паэзіі”. У рамках дэкады праведзены такія мерапрыемствыяк фотаконкурсы, акцыі, інтэрактыўныя гульні, вусныя часопісы, радыёгазеты, выставы беларускай кнігі, квэсты, віктарыны, гульні, выставы малюнкаў, літаратурныя гасцёўні, прэзентацыі, конкурсы чытальнікаў, відэасалоны. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі школьнікі ўсіх узроставых катэгорый.

У апошні дзень дэкады былі падведзены вынікі, а самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.

Мерапрыемствы, праведзеныя падчас дэкады, мелі выразную патрыятычную накіраванасць, выхоўвалі ў вучняў лепшыя маральныя і эстэтычныя якасці, развівалі іх творчыя здольнасці, вучылі арганізацыі масавых пазаўрочных мерапрыемстваў, а таксама пакінулі прыемныя ўражанні ў вучняў і педагогаў.

Аўдзеёнак А.Ў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Акцыя“Колькі слоў пра юбіляра” .

Акцыя “Чытаем вялікія словы на роднай мове”

Пазакласнае мерапрыемства “Казка – у жыцці падказка”

Пазакласнае мерапрыемства “Чытаць- гэта па-сучаснаму”

Інтэрактыўная гульня “Не сілай, а розумам”

Фотаконкурс “Асалода чынання”. (Фотаздымкі вучняў)